Васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле-Эйнар Б'ёрндален выйдзе на старт Гонкі легенд, якая пройдзе 18 лютага ў «Раўбічах», паведамілі БелТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі біятлона.

У стартах возьмуць удзел 20 вядомых біятланістаў, якія мелі значныя перамогі ў сваёй спартыўнай кар'еры. Адным з самых тытулаваных удзельнікаў стане Уле-Эйнар Б'ёрндален, муж беларускай біятланісткі, чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай, якая з'яўляецца ідэйным натхняльнікам Гонкі легенд.

Акрамя вядомай у свеце спорту беларуска-нарвежскай пары, у «Раўбічы» прыедуць Ларс Бергер (Нарвегія), Сімона Хаўсвальд (Нямеччына), Халвард Ханевольд (Нарвегія), Ганна Багалій (Расія), Венсан Дэфран (Францыя) і інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0