Тады ў сеціве на гэты лагатып з'явілася шмат пародый, мемаў. Шэдэўр Лебедзева не абмярковаў толькі лянівы.

І вось на старонцы маскоўскага брэйдынгавага агенцтва «Востраў свабоды» з'явілася інфармацыя пра тое, што гаспадар установы ўсё ж вырашыў змяніць дызайн.

«Шмат хто ведае гісторыю пра тое, як студыя Арцемія Лебедзева рабіла лагатып для бургернай «JohnФёдор», як кліент падумаў, што з яго смяюцца, як усе хайпанулі на гэтым, як у інтэрнэце з'явілася маса мемаў на гэтую тэму, якія блукаюць да гэтага часу. Але як жа бургерная?

Уладальнік бургернай «JohnФёдор» звярнуўся ў наша агенцтва з просьбай зрабіць больш прыдатны яго пазіцыянаванню лагатып, які таксама быў бы зручны ў выкарыстанні на шыльдах, упакоўцы, у сацетках і г.д.

Мы пастараліся адлюстраваць усе гэтыя якасці ў новым фірменным стылі бургернай «JohnФёдор».

У бургернай адказалі, што іх уладальнік знаходзіцца ў камандзіроўцы і адказаць зможа толькі дзён праз дзесяць. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?