Рамеснік Уладзь Рымша распавёў гісторыю, якая здарылася з ім 9 лютага. Проста на вуліцы да яго падышлі двое мужчын, апранутых у аранжавыя камізэлькі, як у дарожных рабочых. Мужчыны назваліся будаўнікамі і распавялі, што знайшлі падчас будоўлі старыя манеты. Прапанавалі купіць.

«Але відавочна, што гэта была падробка, надта аднолькава выглядалі тыя манеткі — надпісы розных стагоддзяў, але стан, і апрацоўка, і афарбоўка — усё аднолькавае.

Хацелі 50 рублёў за кожную. Агулам было 10—15 манетак, якія ў будаўнічую пальчатку загарнулі, вельмі антуражна выглядала. Пасля зрабілі зніжку, маўляў, аддамо па 30 рублёў за штуку, калі ўсе забярэш. На пытанне, з якой гэта будоўлі знаходка, паказвалі на сапраўдную будоўлю непадалёк, — распавёў Уладзь Рымша. — Але выглядалі прадаўцы так сабе, звычайныя п’янтосы. Як той казаў, твары, загарэлыя з сярэдзіны ад алкаголю».

Падобнага тавару сапраўды хапае на аўкцыёнах і нават на кітайскім «Аліэкспрэсе». Вось толькі там шчыра падпісана — «копія». Знаўцы кажуць, што звычайна такія сувенірныя манеты зроблены з латуні з пакрыццём. Кошт іх — даляр ці паўтара за штуку, не больш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?