Павел Пуставой, БелТА

Павел Пуставой, БелТА

Паслом Беларусі ў Іспаніі і па сумяшчальніцтве пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Сусветнай турысцкай арганізацыі прызначаны Павел Пуставой. Раней функцыі пасла ў Іспаніі выконваў пасол у Францыі.

Паслом Беларусі ў Польшчы прызначаны Уладзімір Чушаў (раней быў Аляксандр Авяр'янаў).

Акрамя таго, пасол Беларусі ў Аўстрыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Алена Купчына будзе таксама прадстаўляць інтарэсы краіны ў Славеніі, у АБСЕ.

Пашырана сфера адказнасці пасла ў Венгрыі і па сумяшчальніцтве ў Босніі і Герцагавіне Аляксандра Панамарова і пасла ў Японіі Руслана Есіна. Першы прызначаны паслом па сумяшчальніцтве ў Харватыі, другі - па сумяшчальніцтве ў Аўстраліі і Новай Зеландыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?