Аляксандр Лукашэнка сёння разгледзеў кадравыя пытанні, піша БелТА. 

Прызначаныя:

Анатоль Маркевіч — памочнікам прэзідэнта — інспектарам па Брэсцкай вобласці;

Віталь Прыма — памочнікам прэзідэнта — інспектарам па Мінску;

Павел Пуставой — паслом у Іспаніі і па сумяшчальніцтве пастаянным прадстаўніком пры Сусветнай турысцкай арганізацыі;

Уладзімір Чушаў — паслом у Польшчы;

Андрэй Свірыдаў — намеснікам кіраўніка спраў прэзідэнта;

Алена Купчына (пасол у Аўстрыі) — паслом у Славеніі, пастаянным прадстаўніком пры АБСЕ па сумяшчальніцтве;

Аляксандр Панамароў (пасол у Венгрыі) — паслом у Харватыі па сумяшчальніцтве;

Руслан Есін (пасол у Японіі) — паслом у Аўстраліі і Новай Зеландыі па сумяшчальніцтве. 

Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне:

 Сяргея Федчанкі — старшынёй Навагрудскага райвыканкама;

 Віктара Рабкаўца — старшынёй Клічаўскага райвыканкама;

 Аляксандра Мароза — генеральным дырэктарам ААТ «Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава — кіруючая кампанія холдынгу «БелОМА»

Алега Швеца — намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва;

Ірыны Асмола — першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0