Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч паставіў свой подпіс пад заявай у пракуратуру ў справе ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. Палітык просіць узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да вінаватых у рэпрэсіях над Аўтуховічам.
– Аўтуховіч не скорыцца! Ён аддае за праўду сваё жыццё. Справа надзвычай сур’ёзная. І рэжым павінен з гэтым лічыцца і ведаць, што цалкам нясе адказнасць за жыццё гэтага мужнага чалавека. Кожны неабыякавы чалавек павінен сёння патрабаваць ад уладаў тэрміновага вызвалення невінаватага чалавека. Змаганне Мікалая супраць адпрацаванай дзяржаўнай машыны ціску на асобу з актыўнай жыццёвай пазіцыяй ёсць змаганнем за праўду ў гэтай краіне. Я выказваю Мікалаю сваю падтрымку, асабіста для мяне ён з’яўляецца прыкладам мужнасці і адвагі, - сказаў Аляксандр Мілінкевіч.
Кампанію падтрымкі Мікалая Аўтуховіча, якія з 23 траўня трымае ў турме сухую галадоўку, пачалі беларускія прадпрымальнікі. Ад 2 чэрвеня па ўсёй краіне ідзе збор подпісаў пад заявай, якая будзе скіраваная ў рэспубліканскую пракуратуру.
У заяве патрабуецца ўзбудзіць крымінальную справу супраць тых, хто «вінаваты ў крымінальным пераследзе невінаватага прадпрымальніка.