12.02.2019 / 13:20

Лукашэнка даў наказ новаму паслу ў Польшчы 6

Уладзімір Чушаў, фота БелТА

Наступныя гады для беларуска-польскіх адносінаў будуць вызначальнымі на вялікую перспектыву. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы новага пасла ў Польшчы Уладзіміра Чушава, паведамляе БелТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дыпламату павінна быць вядомая спецыфіка двухбаковых адносін. «Не скажу, што яны без праблем. Іх хапае. Але ўсе яны абсалютна вырашальныя. І для гэтага трэба зрабіць усё, таму што наступныя гады для беларуска-польскіх адносінаў будуць вызначальнымі на вялікую перспектыву», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

1
LitvinM / Адказаць
12.02.2019 / 14:10
А на вушка таксама наказаў:
- прыкрыць Белсат
- прыкрыць сыход моладзі на Захад праз вучобу
- прыкрыць нарастаючую плынь сыхода грамадзян Беларусі насталы побыт у Эўропу праз тую самую Польшу
0
Nokia / Адказаць
12.02.2019 / 14:11
Беларускія амбасадары як тыя мэнэжары па продажах. Галоўная задача перад амбасадарамі штурхаць беларускія тавары за мяжу.
1
Ёпрст / Адказаць
12.02.2019 / 14:49
Можа нарэшце пачаў думаць?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру