12.02.2019 / 14:23

Феерычная дурасць: жыхар Оршы скочыў з моста ў рэчку. Але не прабіў лёду ВІДЭА 18

Традыцыя пагружацца ў палонку на Вадохрышча прыйшла ў Беларусь у 2000-я. Цяпер улады для ахвотных рыхтуюць адмысловыя месцы, дзе дзяжураць ратавальнікі і міліцыя, але некаторыя людзі прагнуць экстрыму. Адзін такі экстрэмал у Оршы вырашыў скокнуць з падвяснога моста ў раёне Гразілаўкі, прабіць лёд і паставіць сваё відэа ў інтэрнэт.

Мяркуючы па ўсім, і герой, і аўтар відэа былі выпіўшы.

У кадры гучыць шмат мацюкоў — мы іх запікалі.

Мужчына раздзеўся, але не паглядзеў, што на рацэ даволі тоўсты лёд.

Скокнуў і знепрытомнеў. Крыві было вельмі шмат.

Асцярожна, на відэа неадэкватныя паводзіны і кроў:

Па інфармацыі «Нашай Нівы», чалавек выжыў. 

0
фелікс / Адказаць
12.02.2019 / 14:41
Кіруха - "настаяшчы друх".
30
Максим Дизайнер / Адказаць
12.02.2019 / 14:45
Веселые ребята. Бедный парень. Надеюсь, с ним будет все в порядке
1
Туш / Адказаць
12.02.2019 / 14:46
Больш за ўсё спадабаўся аператар. Здымае, потым рагоча, потым кажа што ратаваць не пойдзе, бо баіцца вады і працягвае здымаць )
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру