12.02.2019 / 14:15

У «Слуцк» перайшоў «19-гадовы» нігерыец, які ўжо ў 11 гадоў хадзіў з барадой ФОТА 4

Кантракт з беларускім клубам «Слуцк» заключыў нігерыйскі легіянер Абдалахі Ойедэле. Па пашпарце гэтаму хлопцу ўсяго толькі 19 гадоў, але шмат у каго закрадваюцца вялікія сумневы.

Так Ойеделе выглядае ў свае 19.

Напрыклад, сваю старонку ў фэйсбуку Абдулахі вядзе з 2010 года. Тады яму нібыта было ўсяго толькі 11 гадоў, але на здымках таго часу ў афрыканца густая барада.

А так нібыта футбаліст выглядаў, калі яму было 11.

У Беларусь ён прыехаў з малдаўскага клуба «Саксан», які выступае ў другой лізе.

Трэнер «Слуцка» Віталь Паўлаў сказаў, што гэта не ягоны абавязак — правяраць узрост футбаліста. Яму галоўнае, каб нігерыец добра гуляў і забіваў галы. «У яго ж пашпарт ёсць, неяк мяжу перасякаў», — пракаментаваў Паўлаў інцыдэнт для by.tribuna.com.

У змяншэнні ўзроста абвінавачвалі многіх афрыканскіх футбалістаў, але дакапацца да праўды тут складана.

ЗП

13
Юзік Крулеўскі / Адказаць
12.02.2019 / 15:23
У ва што пераўтвараецца Сінявокая! Прыхожу ў траўні месяцы на глыбоцкі стадыён... Па сэнсу -- дваровыя спаборніцтвы -- калхоз на калхоз -- першынсво вобласці па футболе. Граюць аматары: ІПэшнікі, кіроўцы аўта, слесары... Гульня паміж  ФК "Глыбокае"-ФК "Полацкгаз" (Полацк). Глянуў я на трыбуны --  аж чорна! Масоўка і гульцы з Полацка прыехалі -- сядзяць у шапках вушанках, а на вуліцы -- травень.. Не, вы не падумайце, я супраць чорнаскурых нічога не маю! Нагадаю -- першынсво вобласці! А хітрапопы Полацк, які гвалтам забраў у Глыбокага Цэнтар Эўропы і перанёс сабе, абзавёўся яшчэ і легіянерамі з Афрыкі! 
6
хамса / Адказаць
12.02.2019 / 15:38
дык кажуць жа, што сонца старыць) вось, дамы, глядзіце і не загарайце больш)
0
Nokia / Адказаць
13.02.2019 / 00:13
Ну і як зараз за клуб заўзець ультраправым фанатам ?))))
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру