12.02.2019 / 15:12

Гендырэктар БелТА Акуловіч настойвае на прыцягненні Золатавай да крымінальнай адказнасці 15

Суд працягвае разглядаць справу галоўнага рэдактара Tut.by Марыны Золатавай, якой прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 425 КК (Бяздзейнасць службовай асобы).

Пачаўся суд над рэдактаркай Тут.бай. Публіка сустрэла яе двуххвіліннай авацыяй

Ірына Акуловіч

Пасля абеду суд працягнуў допыт сведак. Выступіць на працэсе прыйшла гендырэктар БелТА Ірына Акуловіч. Ад каментароў яна адмовілася.

— Усе каментары будуць пасля ўступлення прысуду ў законную сілу.

— Мяркую, вы ўжо бачылі, што казалі ў судзе вашы калегі?..

— Я адказала вам на вашыя пытанні.

Ірына Акуловіч была прызначаная генеральным дырэктарам БелТА 9 красавіка 2018 года. Пракурор зачытала заяву ў МУС ад Акуловіч, у ім гаворыцца, што адбыўся збой у заказчыка — газеты «Рэспублiка», Ірына Акуловіч папрасіла правесці праверку па гэтым факце.

— Мы ўбачылі заход з тэлефона МТС, звязаліся з калегамі і высветлілі, што ніхто ім не карыстаўся, — выступае ў судзе Акуловіч.

На яе думку, БелТА недаатрымала плацяжы (за падпіску), заход трэціх асоб — гэта «падрыў аўтарытэту». У тым ліку адбылася «страта інфармацыі ўнікальнага значэння».

Пракурор пытаецца, чаму для журналіста так важна быць першым.

— Ад гэтага залежыць наведвальнасць, рэкламадаўцы. Google і Yandex ставяць навіну на першае месца, і відаць, хто выдаў навіну пазней, — тлумачыць Ірына Акуловіч.

Памер шкоды ад дзеянняў галоўнага рэдактара tut.by агенцтва выстаўляла з разліку платы за месяц падпіскі. Напрыклад, калі трэцяя асоба заходзіла на платную падпіску ў студзені 2018 года, то браўся кошт падпіскі за гэты перыяд, патлумачыла яна.

Дзяржабвінаваўца ўдакладніла: з улікам таго, што пазоў пагашаны, ці адмаўляецца цяпер ад яго БелТА? Акуловіч адказала, што адкажа пазней.

— Вы настойваеце на прыцягненні да крымінальнай адказнасці? — пытаецца пракурор.

— Так.

1
хамса / Адказаць
12.02.2019 / 15:18
яна пэўна думае, што лукавы вечны
2
фелікс / Адказаць
12.02.2019 / 15:21
Вось трэба гэтай сімпатычнай жанчыне тут некага прыцягваць да крымінальнай адказнасці ? Гэтая прарасейская сістэма ламае у першую чаргу тых, хто ёй служыць.
1
Andrei / Адказаць
12.02.2019 / 15:34
Если на фото посмотреть, то кажеться что судят именно Акулович...
Трудно так жить, не завидую ей.

Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру