12.02.2019 / 21:35

Маці вынасіла паміраючае дзіця дзеля органаў для выратавання хворых дзяцей 1

Жыхарка амерыканскага штата Тэнесі вырашыла нарадзіць дзіця са смяротным парокам развіцця, каб ахвяраваць яго органы. Пра гэта паведамляе KRDO.

Фота: старонка Rylei Arcadia: An Unexpected Journey у Facebook.

На 18-м тыдні цяжарнасці Крыста Дэвіс (Krysta Davis) даведалася, што ў яе будучага дзіцяці знайшлі анэнцэфалію — парок развіцця, пры якім могуць адсутнічаць вялікія паўшар'і мозгу і косткі зводу чэрапа. Як правіла, дзеці з анэнцэфаліяй жывуць не даўжэй 30 хвілін.

Дэвіс адмовілася ад аборту, каб данасіць дзіця і аддаць яго органы тым, каму яны неабходныя. Жанчына нарадзіла дзяўчынку вагой 2,72 кілаграма. Праз тыдзень яна памерла. Яе сардэчныя клапаны перасадзілі хворым дзецям, а лёгкія аддалі даследчыкам, якія шукаюць метады прадухілення анэнцэфаліі.

2
Анцiк / Адказаць
12.02.2019 / 21:50
чалавечае спачуванне и дабрыня
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру