president.gov.by

president.gov.by

Звяртаючыся да новага намесніка кіраўніка спраў прэзідэнта Андрэю Свірыдава, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што Кіраўніцтва справамі — шматпрофільная структура, прадпрыемствы і арганізацыі якой займаюцца самымі рознымі напрамкамі дзейнасці, паведамляе яго прэс-служба.

«Вам трэба будзе разам з кіраўніком спраў велізарная праца, — адзначыў ён. — Жалезная павінна быць дысцыпліна і вынік. Сказана лыжы зрабіць — рабіце, у вас ёсць прадпрыемства. Сказана зямлю капаць — трэба капаць і хлеб вырошчваць. Я разумею, што вы займаецеся ўсім — ад малака, кароў да турыстычных пытанняў».

«У свой час сабралі па ўсёй краіне праблемныя прадпрыемствы, і з імі трэба працаваць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Галоўнае, каб была дысцыпліна, адказнасць».

«Закручвайце гайкі як след і дзейнічайце», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0