Аляксандр Лукашэнка вярнуўся ў Мінск з Масквы, дзе ён правёў перамовы з Дзмітрыем Мядзведзевым. Ніякія канкрэтныя вынікі сустрэчы не агучваюцца. Застаецца гадаць, чаму. Вядома адно:

як паведаміла карэспандэнту БЕЛТА крыніца ў беларускай дэлегацыі, якая суправаджала кіраўніка Беларусі на перагаворах у Маскве, цана на расійскі прыродны газ на 2009 год ўзгоднена на цалкам прымальных для Беларусі ўмовах.

«Па тых пытаннях, якія абмяркоўваліся на сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін, уключаючы пытанні ваенна‑тэхнічнага супрацоўніцтва, прыняты адпаведныя рашэнні, якія будуць дакументальна аформлены на запланаваным на канец студзеня пасяджэнні вышэйшае дзяржрады», — падкрэсліў суразмоўца.

Парадак дня маючага адбыцца ВДС прапанаваны беларускім бокам, заявіў ён.

Затое расійскі бок адмоўчваецца. Такая вось сакрэтная дыпламатыя на роўным, здавалася б, месцы.

Раней паведамлялася, што беларускі бок патрабаваў чарговага крэдыту, на 3,5 млрд даляраў, а Масква ўзамен - прызнання Абхазіі і продажу Белтрансгазу раней меркаваных тэрмінаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?