12.02.2019 / 17:33

Міністэрства адукацыі: Меры бяспекі ў школах будуць узмоцненыя 3

Міністэрства адукацыі прапрацуе пытанне прававога рэгулявання мер бяспекі і прапускнога рэжыму ў школах Беларусі. Пра гэта БелТА паведаміла прэс-сакратарка Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая.

«Ва ўсіх установах адукацыі Беларусі будуць узмоцнены меры бяспекі і дысцыпліны. Сумесна з зацікаўленымі прапрацуем пытанне аб нарматыўным рэгуляванні мер бяспекі і прапускнога рэжыму ў школах», — сказала Людміла Высоцкая.

Асаблівая ўвага будзе нададзена выхаваўчай і сацыяльна-псіхалагічнай працы.

«Ва ўстановах адукацыі будзе ўзмоцнена работа школьных псіхолагаў. Будзе распрацаваны алгарытм сумесных дзеянняў з бацькамі ў плане кантролю занятасці падлеткаў пасля вучобы. Законныя прадстаўнікі не павінны ўхіляцца ад выхавання. Ім варта ведаць, чым займаюцца ў вольны час дзеці, дзе яны знаходзяцца, што глядзяць у інтэрнэце, з кім маюць зносіны ў сацыяльных сетках, трэба выбудаваць з імі даверныя адносіны», — адзначыла прэс-сакратар.

0
Матёрый / Адказаць
12.02.2019 / 18:31
Это как? Будут пулемётчики на крышах? Все школы оснащены тревожными кнопками. Что ещё поставить на бюджетные, наши деньги? И так в школы несём моккулатуру, деньги...
0
Дзмитро Александрыйски / Адказаць
12.02.2019 / 21:27
Когда мускулатуру нести? И как в этом году будет насильно подписывать на "Совковую Беларусь". А детей в поле на принудительные работы тоже выгонять будут? С чего устоять то будем, на усиление деньги нужны, моих налогов не хватит. Или может все же разгоним шуширу из Дроздов?
1
Зьмiцер / Адказаць
13.02.2019 / 13:39
"Асаблівая ўвага будзе нададзена выхаваўчай і сацыяльна-псіхалагічнай працы."

Адказных за выхаваўчую і сацыяльна-псіхалагічную працу цалкам засмокча багна нікчэмнае пісаніны.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру