12.02.2019 / 19:08

Лукашэнка стварыў Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў 10

Аляксандр Лукашэнка 12 лютага падпісаў указ №49 «Аб стварэнні Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў», паведамляе БелТА.

Чытайце таксама:

Нарада ў Лукашэнкі: хочуць па-новаму ацэньваць рэйтынгі СМІ і перадзяліць рынак рэкламы

Паведамляецца, што Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў ствараецца «ў мэтах інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дзейнасці дзяржаўных органаў па стратэгічных напрамках знешняй і ўнутранай палітыкі».

У цэнтры ўвагі гэтай установы будзе правядзенне навуковых даследаванняў, вывучэнне тэндэнцый развіцця міжнародных, грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных працэсаў, даследаванне рызык і выклікаў у інфармацыйнай сферы.

Арганізацыя зоймецца выпрацоўкай рэкамендацый, накіраваных на ўдасканаленне дзяржаўнай палітыкі ў розных сферах. Плануецца прыцягваць вядучых экспертаў у сферы знешняй і ўнутранай палітыкі, інфармацыйных тэхналогій, нацыянальнай бяспекі.

Кіраваць новай структурай будзе Алег Макараў. Да гэтага Макараў працаваў начальнікам інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Дзяржаўнага сакратарыята Рады бяспекі.

1
Дзмитро Александрыйски / Адказаць
12.02.2019 / 19:27
Вот они истинные дармоеды.
0
фелікс / Адказаць
12.02.2019 / 19:27
Трэба больш золата !
1
Палкоўнік Зэман / Адказаць
12.02.2019 / 19:36
Цяпер будзе усё па iншаму. На падставе дыялектыкi развiцця i абстрактнага мыслення :)
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру