12.02.2019 / 20:30

Мужчына патэльняй праламаў чэрап зяцю ў Баранавіцкім раёне 3

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 10 лютага ў вёсцы Малая Валохва.

Пасля здарэння з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай шпіталізавалі 26-гадовага пацярпелага. Аказалася, што хлопец гасцяваў у свайго 45-гадовага цесця, яны разам выпівалі. У нейкі момант мужчыны пачалі лаяцца. У ходзе сваркі цесць схапіў патэльню і стукнуў ёю хлопца па галаве.

У выніку ў пацярпелага праламаны чэрап, таксама адбылося кровазліццё ў мозг.

У дачыненні да мужчыны 12 лютага распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 147 КК (Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). Яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

0
Павел Ас / Адказаць
12.02.2019 / 20:44
Мдя, родную дачку сіратой пакінуў, ды яшчэ з "агароднінай" на руках :( Прэмія Дарвіна
0
Палкоўнік Зэман / Адказаць
12.02.2019 / 21:17
Гвалт, Гвалт, Гвалт.. . Чыкага нейкае, а не сiнявокая Беларусь :)
0
Niemand / Адказаць
12.02.2019 / 21:53
"Кулінарны паядынак", здаецца, гэта так называецца...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру