12.02.2019 / 22:05

Болтан: Краіны, што падтрымліваюць Мадуру ў крадзяжы рэсурсаў, не будуць забытыя

Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан заявіў, што ЗША запомняць тыя краіны і кампаніі, якія спрыяюць раскраданню рэсурсаў Венесуэлы. Пра гэта ён напісаў у Twitter.

«Краіны і кампаніі, якія падтрымліваюць Мадуру ў крадзяжы венесуэльскіх рэсурсаў, не будуць забытыя. ЗША працягнуць выкарыстаць усе свае магчымасці для захавання актываў венесуэльскага народа, і мы заклікаем усе краіны працаваць разам над гэтым», — адзначыў Болтан.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру