Міхаіл Румянцаў. Скрыншот с сайта forbes.com.
Кірыл Трамбавольскі на старонцы рэйтынгу апісваецца як сузаснавальнік праекта Behavox, у якім спецыялізуюцца на аналітыцы паводзін супрацоўнікаў прадпрыемстваў з дапамогай ШІ. Падобная сістэма здольная збіраць «разнастайныя дадзеныя для выяўлення патэнцыйных праблем сярод работнікаў». Напрыклад — звязаных з паніжэннем іх прадуктыўнасці. Behavox удалося прыцягнуць ўжо 21,4 мільёна даляраў інвестыцый.
Міхаіл Румянцаў — яшчэ адзін беларус у рэйтынгу, заснавальнік і генеральны дырэктар стартап-кампаніі Friendly Data. У ёй працуюць над стварэннем сістэмы «для апрацоўкі дадзеных на натуральнай мове». Прасцей кажучы, такая сістэма дазволіць весці пошук у базах дадзеных, ужываючы паўсядзённую мову. Стартап прыцягнуў 1,1 мільёна даляраў пачатковага фінансавання і зараз выкуплены карпарацыяй ServiceNow.