16-гадовых хлопцаў у Магілёве збіў на вуліцы незнаёмы мужчына.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава, 29-гадовы беспрацоўны магілёвец быў моцна п'яны. Ён падышоў да падлеткаў і пацікавіўся іх прозвішчамі.

— Калі хлопцы сказалі, спадзеючыся, што мужчына сыдзе, ён раззлаваўся і стаў выкрыкваць, што хлопцы яго дражняць, бо ў яго самога такое прозвішча, як у аднаго з іх. Калі падлеткі назвалі яму аднолькавыя імёны, ён перайшоў ад нецэнзурнай лаянкі да дзеянняў і стаў збіваць аднаго з іх. Другі паспрабаваў заступіцца за сябра, аднак і сам патрапіў пад раздачу і выклікаў міліцыю. Да прыезду нараду мужчына не супакоіўся і яшчэ некалькі разоў спрабаваў ударыць студэнта, — распавяла Алена Сіманава.

Магілёўца затрымалі. Вырашаецца пытанне пра завядзенне крымінальнай справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?