У міліцыю звярнулася дзяўчына, якая паведаміла, што ў кафэ на Бабруйскай у яе з кашалька была скрадзеная буйная сума грошай. Яна патлумачыла, што збіралася з'ехаць у Маскву, піша guvd.gov.by.

Незадоўга да гэтага з ёй на вуліцы пазнаёміўся мужчына, з якім яны зайшлі ў кафэ. Там яны ўжывалі алкагольныя напоі, пры гэтым дзяўчына неаднаразова перадавала мужчыну свой кашалёк, каб ён размяняў грошы, купіў ёй кавы. Убачыўшы ў кашальку буйную суму грошай, каля 2000 даляраў, зламыснік скарыстаўся момантам і скраў 1000 даляраў ЗША.

Пасля таго як маладыя людзі разышліся, мужчына паехаў на таксі ў Жлобін, а дзяўчына выявіла прапажу і адразу ж звярнулася ў міліцыю.

Зламысніка хутка затрымалі. Праз суткі ён быў затрыманы. Праўда, ён паспеў сабе купіць мабільны тэлефон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0