Папа Рымскі Францішак адказаў на ліст прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры, у якім той папрасіў яго паспрыяць «аблягчэнню дыялогу» паміж уладай і апазіцыяй. Словы пантыфіка перадае Corriere della Sera.

Ён заявіў, што яго вельмі турбуе сітуацыя ў краіне, але ўсе папярэднія спробы вырашыць канфлікт не прывялі ні да якога выніку. Дамоўленасці, якіх ўдавалася дасягнуць, так і не былі рэалізаваныя на практыцы. Пры гэтым ён заўсёды выступаў за канструктыўны дыялог па змяненні сітуацыі ў Венесуэле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0