Ленінскі РАУС Гродна праводзіць праверку па фактах крадзяжоў з скрынь для ахвяраванняў, размешчаных у «Кароне» па вуліцы Горкага. Належалі яны хоспісу.

«Устаноўлена дачыненне да крадзяжоў двух школьнікаў 12 і 14 гадоў. Крадзяжы здзяйсняліся са студзеня па люты. Падлеткі пры дапамозе адвёртак і магнітаў даставалі грошы з 9 скрынь для ахвяраванняў», - сказалі ў прэс-службе УУС.

Грошы яны трацілі на прысмакі і атракцыёны. Цяпер высвятляецца сума скрадзенага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0