Фота СК

Фота СК

Трагедыя здарылася вечарам 11 лютага ў в. Барысаўка, піша СК.

Жанчына, яе сужыцель і два яе ўнукі — шасцігадовы і чатырохгадовы хлопчыкі — вярталіся дадому на санках.

Пры заездзе ў двор конь паслізнуўся і ўпаў, у выніку сані занесла ў хлеў.

Шасцігадовага хлопчыка заціснула паміж спінкай санак і бэлькай хлява. Ад атрыманых траўмаў ён памёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0