kremlin.ru

kremlin.ru

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правядуць перамовы ў Сочы па большай частцы ў фармаце сам-насам, пры неабходнасці прыцягваючы да размовы профільных міністраў і куратараў тых або іншых напрамкаў. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.

Ён нагадаў, што 13 лютага ў Сочы «дзень расійска-беларускіх адносінаў». «Сёння днём пачнуцца кантакты кіраўнікоў Расіі і Беларусі, а таксама дэлегацый», — адзначыў прадстаўнік Крамля, дадаўшы, што з расійскага боку ў склад дэлегацыі ўвойдуць першы віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў Антон Сілуанаў, віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак, міністр эканамічнага развіцця Максім Арэшкін, пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч, памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў.

«Будзе і кароткая сесія ў складзе дэлегацый, але большую частку часу прэзідэнты збіраюцца размаўляць удваіх, прыцягваючы да размовы па меры неабходнасці профільных куратараў», — сказаў Пяскоў.

Паводле яго слоў, размова двух лідараў «плануецца фактычна на цэлы дзень, пры гэтым яно не абмяжуецца адным днём». «Ужо запланавана, што так ці інакш кантакты будуць працягвацца паміж Пуціным і Лукашэнкам заўтра і нават паслязаўтра», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0