13.02.2019 / 13:11

МАРГ зацікавілася тарыфамі сотавай сувязі і пасажырскага транспарту 1

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прааналізуе тарыфы на паслугі сотавай сувязі і пасажырскага транспарту, паведаміў журналістам намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец перад калегіяй ведамства, перадае БелТА.

«Задача па інфляцыі на 2019 год — не больш за 5 працэнтаў. У першую чаргу МАРГ працуе над пазіцыямі, якія можна адрэгуляваць, ключавая задача — фарміраванне зразумелых і празрыстых методык устанаўлення цэн. Мы правялі работу і зрабілі методыку па грузавых перавозках чыгуначным транспартам. Такую ж работу ў 2019 годзе мы плануем правесці па іншых сферах — гэта сотавая сувязь, гарадскія пасажырскія перавозкі і іншыя пазіцыі», — расказаў Іван Вежнавец.

1
Психиатр Ян / Адказаць
13.02.2019 / 13:41
Значит подорожает
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру