13.02.2019 / 15:24

Пуцін: Беларусь з'яўляецца найважнейшым стратэгічным партнёрам і саюзнікам Расіі 9

Пра гэта заявіў Уладзімір Пуцін сёння на сустрэчы ў Краснай Паляне з Аляксандрам Лукашэнкам, піша БелТА.

«Немалаважным з'яўляецца наша супрацоўніцтва ў сферы міжнародных адносін, сітуацыі ў рэгіёне. Для нас Беларусь з'яўляецца найважнейшым стратэгічным партнёрам, саюзнікам. І для мяне вельмі важна зверыць гадзіннік з прэзідэнтам Беларусі і па гэтых пытаннях, уключаючы пытанні інтэграцыі на постсавецкай прасторы», — заявіў расійскі лідар.

Уладзімір Пуцін адзначыў, што з Аляксандрам Лукашэнкам у іх будзе магчымасць пагутарыць у нефармальнай абстаноўцы. «У нас будзе магчымасць сустрэцца і сёння, пагаварыць і заўтра, і паслязаўтра. У нас вялікая праграма і сёння, і ў гэтыя найбліжэйшыя два дні», — сказаў ён.

У цэлым прэзідэнт Расіі канстатаваў, што беларуска-расійскія адносіны развіваюцца і мацнеюць, Расія застаецца найбуйнейшым гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі. Развіваюцца і фінансавыя адносіны. За апошнія гады беларускаму боку выдадзены вялікі аб'ём крэдытаў, у тым ліку па лініі ЕАЭС.

«У гэтай жа сувязі хацеў бы адзначыць, што Беларусь вельмі дысцыплінаваная ў фінансавым сэнсе. Выконвае свае абавязацельствы. Гэта дазваляе нам працаваць па буйных праектах. Я маю на ўвазе і будаўніцтва атамнай электрастанцыі, якое знаходзіцца ў завяршальнай стадыі, — падкрэсліў расійскі лідар. — Гэта дазваляе нам развіваць адносіны чыста гандлёвага характару ў розных галінах, уключаючы і сельгасвытворчасць (з агульнага аб'ёму паставак у Расею — гэта 34% з лішнім). Ведаю, што ў нас бываюць тут шурпатасці і праблемы. Але так, як гэта і належыць, але паміж сябрамі, спадзяюся, што гэтыя праблемы будуць вырашацца».

Уладзімір Пуцін акцэнтаваў увагу, што адной з найважнейшых сфер супрацоўніцтва з'яўляецца энергетыка: «Аб'ёмы паставак вуглевадародаў — нафты і газу — захоўваюцца на тым узроўні, пра які мы з вамі дамаўляемся».

Прэзідэнт Расіі таксама выказаў надзею, што ў кіраўніка беларускай дзяржавы ў час візіту будзе магчымасць выдзеліць некалькі гадзін на адпачынак.

1
Літовец / Адказаць
13.02.2019 / 15:39
Брехня. Потенциальная буферная зона для войн на западном фронте - и все.
Даже газопроводы и нефтепроводы тут не проводят. Это о чем-то говорит, не уверен что по морю дешевле.
0
фелікс / Адказаць
13.02.2019 / 16:08
А чаму не сказаў, што Сочы - гэта больш беларускі горад, чым рускі ? Нячэсна.
1
Той самы / Адказаць
13.02.2019 / 16:23
"Пуцін: Беларусь з'яўляецца найважнейшым стратэгічным партнёрам і саюзнікам Расіі"

Дык іншых і няма, хаця не - Венесуэла, Сірыя, Куба, Зімбабвэ, Судан, Іран... Вось такая кампанія, куды нас зацягнуў на ўбой,  "страцег" з саўгаса "Гарадзец"...

Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру