Польшча падпісала з ЗША кантракт на пастаўку амерыканскіх ракетных комплексаў HIMARS (High Mobility Artillery Rocket System). У цырымоніі ў Варшаве ўзялі ўдзел польскі прэм'ер-міністр Матэуш Маравецкі і амерыканскі віцэ-прэзідэнт Майк Пенс, паведамляе TVP.

Фота: Міністэрства абароны Польшчы.

Фота: Міністэрства абароны Польшчы.

Як адзначыў на мерапрыемстве кіраўнік Мінабароны Польшчы Марыуш Блашчак, краіна атрымае такія ж ракеты, якія «выкарыстоўваюцца сёння самай магутнай арміяй у свеце — Арміяй ЗША». Паводле яго слоў, новая зброя забяспечыць бяспеку Польшчы і ўзмоцніць яе баявыя магчымасці.

Па кантракце Варшава атрымае 20 пускавых установак, боепрыпасы, навучальны і лагістычны пакеты. Кошт складае 414 мільёнаў даляраў. Закупка пройдзе ў рамках праграмы развіцця артылерыі, якая называецца адным з прыярытэтаў польскага ўрада. Агульны кошт ацэньваецца ў 2,1-2,7 мільярда даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0