СК расследуе крымінальную справу аб падвойным забойстве ў школе ў Стоўбцах.
У рамках расследавання працягваюцца допыты сведак, у тым ліку медыцынскіх работнікаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
Паводле вынікаў медыцынскага агляду, падазраваны не быў п'яным, а таксама не быў пад дзеяннем наркотыкаў.
Акрамя таго, па выніках першапачатковых следчых дзеянняў, на дзесяцікласніка завялі крымінальную справу аб замаху на забойства падлеткаў, якія цяпер знаходзяцца на лячэнні, і іншых асоб па ч. 1 арт. 14 ч. 2 арт. 139 КК Беларусі.
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.