Інжынеры з кампаніі Ford стварылі ложак з рухомым матрацам, каб партнёр, які любіць залезці на вашу тэрыторыю, больш не перашкаджаў спаць.
У матрац убудаваныя датчыкі ціску, якія аналізуюць, калі «захопнік» перасек мяжу, і запускаюць канвеерны механізм. Ён вяртае яго на сваю палову.