Учора ўвечары ратавальнікі МНС імчаліся на Сасновую ў Гомелі — у адной з кватэр ішоў дым.

У кватэры падчас здарэння знаходзіўся бацька з сынам. Сына выратаваў сусед яшчэ да прыезду МНС, гаспадару дапамагалі ратавальнікі — яны знайшлі яго на падлозе ў пакоі, вынеслі на свежае паветра і перадалі медыкам.

Знаходка чакала ратавальнікаў у тумбачцы: там ляжаў прадмет, падобны на гранату Ф-1. З дома эвакуіравалі жыхароў — 26 чалавек, трое з іх дзеці, а на месца выехала група размініравання.

Праверка паказала, граната і ўзрывальнік — навучальныя.

На шчасце, ніхто не пацярпеў. Прычына пажару высвятляецца. Адна з версій — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?