13.02.2019 / 22:02

Грудзі брытанак выраслі на тры памеры за 11 гадоў 14

Памер грудзей жыхарак Вялікабрытаніі павялічыўся на тры памеры за апошнія 11 гадоў, паведамляе Daily Mail.

Супрацоўнікі сеткі універмагаў Selfridges заўважылі, што часцей за ўсё жанчыны купляюць бюстгальтары памеру 36DD, у той час як у 2008 годзе самым папулярным быў 34B.

Эксперты звязваюць гэта з крызісам атлусцення ў Вялікабрытаніі і адзначаюць, што памер 34B заставаўся сярэднім у краіне з 1960-х гадоў.

«Жанчыны набіралі вагу, а сярэдні памер сукенак павялічваўся ўслед за імі. Тое ж самае, адпаведна, здарылася і з памерам грудзей. Цяпер лішняя вага назіраецца ў шасці жанчын з дзесяці, а сярэднім памерам адзення стаў 16 (XXL)», — пракаментаваў кіраўнік Нацыянальнага форуму па атлусценні Тэм Фрай.

8
Fabbro / Адказаць
13.02.2019 / 22:14
Не выросла, а нарастили.
4
Бел. / Адказаць
13.02.2019 / 22:28
Ни ад добрага жыцьця ... жырэеем.. стрэсы заядаем!
5
Брыдкая пачвара / Адказаць
13.02.2019 / 23:38
Сілікон больш танны зрабіўся
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру