У міліцыю звярнуўся 34-гадовы магілёвец, які сцвярджаў, што ў яго скралі банкаўскую карту, а з яе — амаль 150 рублёў. У здарэнні ён падазраваў сваю госцю і яе сястру, з якімі напярэдадні піў. Выкрадзеную карту ўладальніку змог вярнуць оперупаўнаважаны групы раскрыцця злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій РАУС.

Высветлілася, што напярэдадні мужчына пазнаёміўся на сайце знаёмстваў з сімпатычнай магілёўкай і прапанаваў ёй прыехаць да яго ў госці. 29-гадовая жанчына прыехала з сястрой. Распіваючы спіртное, магілёўкі прабавілі ноч, а на раніцу, калі мужчына заснуў, прыхапілі яго кашалёк, усярэдзіне якога ляжала банкаўская карта, і сышлі.

Каля свайго дома жанчына вырашыла трохі прагуляцца, па дарозе купіла алкаголь і новыя джынсы. Пазней, калі ўладальнік карты ўжо звярнуўся ў міліцыю, яна вырашыла вярнуцца да яго, папрасіла выклікаць ёй таксі і прыехала ў кватэру, дзе яе ўжо чакаў праваахоўнік. Магілёўка адразу ж ва ўсім прызналася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?