Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што вырашэнне спрэчных пытанняў з Беларуссю не патрабуе мітусні, паведамляе ТАСС.
«Сур'ёзныя рашэнні не патрабуюць мітусні», — сказаў Пуцін у адказ на пытанне журналіста «Коммерсанта», калі яму ўдасца дамовіцца са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам.
У сераду, зрабіўшы перапынак у перамовах, якія праходзяць у Сочы, лідары адправіліся на адзін з сочынскіх горналыжных схілаў, каб пакатацца на лыжах.
Перамовы лідараў дзвюх краін пачаліся ў сераду і будуць у розных фарматах працягвацца да пятніцы.