Той матч, у верасні 2017-га, запомніўся таксама забегам Аляксандра Вянгерскага са сцягам, фота Максіма Пушкіна

Той матч, у верасні 2017-га, запомніўся таксама забегам Аляксандра Вянгерскага са сцягам, фота Максіма Пушкіна

Каманды гулялі ў групавым раўндзе Лігі Еўропы ў сезоне 2017-2018, а праз год лёсаванне звяло іх у 1/16 Лігі Еўропы 2018-2019.

Першая гульня пройдзе сёння ў Барысаве і пачнецца ў 20.55. Матч у адказ — 21 лютага.

Трэнер БАТЭ Аляксей Бага сказаў перад матчам: «Сіл не хопіць — як у «Каўказскай палонніцы», возьмемся за рукі ля штрафной плошчы і будзем стаяць».

У групавой стадыі Лігі Еўропы ў 2017-м БАТЭ прайграў 2:4 і 0:6.

«Арсенал» тады і цяпер — абсалютна розныя каманды. Усе пакажа гульня. Тыя моманты, калі нам будзе не хапаць нейкіх фізічных кандыцый, могуць нівелявацца эмоцыямі, адрэналінам ад удзелу ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы», — мяркуе Бага.

«Арсенал» не прывёз у Беларусь хіба Озіла і Рэмзі, змогуць гуляць Чэх, Бернд Лена, Абамеянг, Касьельні, Мхітаран, Ляказэт, Ліхтштайнер, Мэйтленд-Найлз, Нача Манрэаль, Шкодран Мустафа, Калашынац, Джака ды інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0