У фізкультурна-спартыўным комплексе пры «Алімпік Парку» трэніруюцца каманды прэзідэнцкага спартовага клуба і вучні хакейнай школы «Тарнада». Аляксандр Лукашэнка гуляў тут у снежні.

Аб'ект дабудоўвае кампанія «Тапас», якую ўзначальвае вядучы хакеіст хакейнай каманды прэзідэнта Павел Белы. У справаздачы аб будаўніцтве забудоўшчык распавядае, што ў лістападзе ў эксплуатацыю здадзены першы пускавы комплекс ФСК: частку з арэнай і распранальнямі, паведамляе TUT.by.

Комплекс пачне паўнавартасную працу пасля таго, як будзе створана другая чарга аб'екта. Абяцаюць, што гэта адбудзецца сёлета

Лёд, па словах хакеістаў, якія ўжо былі ўнутры, - выдатны. Але нейкіх асаблівасцяў першыя наведвальнікі не заўважылі.

Акрамя арэны ўжо гатовая саўна. Па словах некаторых хакеістаў, побач з ёй знаходзяцца «элітныя» распранальні.

Riga Work

Riga Work

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0