]

12 лютага на заводзе «Інтэграл» у Менску падчас дэмантажу будынка абрынулася частка цаглянай сцяны. Два чалавекі загінулі. На «Інтэграле» пракаментавалі трагедыю, піша Tut.by

У кампаніі тлумачаць, што працы па дэмантажы выконвала падрадная арганізацыя па дамове падраду. Але ў выніку абрушэння 12 лютага загінулі работнікі ААТ «Інтэграл»: вядучы інжынер 1956 года нараджэння і кантралёр тэхнічнага стану механічных транспартных сродкаў 1965 году нараджэння. Іншых пацярпелых няма. Дапамога аказвалася брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі.

— Звяртаем вашу ўвагу, што многія СМІ размяшчалі няпэўную інфармацыю аб загінулых, чым маральна траўміравалі сваякоў, — сказана ў лісце намеснік гендырэктара.

У кампаніі тлумачаць, што пахаванне загінулых праводзіцца за кошт сродкаў ААТ «Інтэграл».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0