Кіраўніка бельгійскай вайсковай контрразведкі часова адхілілі ад пасады з-за падазрэнняў у парушэнні правілаў прыватнасці і працы на Расію. Аб гэтым піша газета De Morgen са спасылкай на некалькі крыніц, знаёмых з сітуацыяй.

Адзначаецца, што офіс маёра Клемента Вандэнборэ ў ADIV (Генеральная служба інфармацыі і бяспекі) быў апячатаны яшчэ ў канцы студзеня, сам ён змешчаны пад хатні арышт.

Такое рашэнне было прынята ў сувязі са шматлікімі інцыдэнтамі, звязанымі з парушэннямі. У прыватнасці, маёра падазраюць у знішчэнні канфідэнцыйных дакументаў у звычайным шрэдэры. Дэталі яго магчымых сувязяў з Расіяй не ўдакладняюцца.

У бельгійскім аддзеле выведкі служаць вайскоўцы, а аддзел контрразведкі ўкамплектаваны пераважна цывільнымі асобамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0