Аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману абвешчаны ў Беларусі 15 лютага, паведамілі БелТА ў Гідрамеце.
Раніцай і днём месцамі пройдуць невялікія ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі — туман. На дарогах галалёдзіца. Вецер заходні 3-8 м/с.
Уначы — 1-6 градусаў марозу, у заходніх раёнах — ад нуля да +3. Днём будзе ад нуля да +6.