У Беларусі дзве дзяржаўныя мовы — беларуская і руская. Гэтыя дзве мовы прызнаныя дзяржаўнымі і паводле Канстытуцыі. Любым з'явам з характарыстыкай «дзяржаўны» надаецца сімвалізм канкрэтнай дзяржавы, да якой яны маюць дачыненне.

Зыходзячы з таго, што і руская мова — мова краіны Беларусь, я зусім не разумею, чаму на беларускіх сайтах (у тым ліку дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў і ведамстваў) адна з дзяржаўных моў Беларусі пазначаецца сцягам не Беларусі, а іншай замежнай краіны (трыкалорам суседняй краіны). Што гэта за бязглуздзіца? Гэта ўжо проста не патрыятычна і не канстытуцыйна.

Менавіта так пазначана руская мова, напрыклад, на сайце падведамнай прэзідэнту РБ і кіраўніцтву спраў прэзідэнта Дзяржаўнай установы «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне».

Скрыншот галоўнай старонкі сайта Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення. 

Скрыншот галоўнай старонкі сайта Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення. 

А гэта галоўная старонка партала Кіраўніцтва спраў прэзідэнта. 

А гэта галоўная старонка партала Кіраўніцтва спраў прэзідэнта. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?