Еўрапейскі авіяканцэрн вырашыў спыніць пастаўкі самай вялікай мадэлі сваіх самалётаў з 2021 года.
«Пасажыры па ўсім свеце палюбілі лётаць гэтым цудоўным самалётам, — гаворыцца ў паведамленні на сайце кампаніі Аэробус. — Адпаведна, сённяшняя заява будзе балючай для нас і для супольнасці A380 па ўсім свеце».
Фота: Wikipedia
Двухпавярховы самалёт A380 каштуе каля $450 мільёнаў і здольны ўзяць на борт ажно 853 чалавекі (калі ўсе месцы на ім абсталяваць па стандартах эканом-класы). Праўда, найчасцей авіялініі закуплялі мадэль на 525 чалавек, каб даць больш плошчы і выгодаў пасажырам з даражэйшымі квіткамі.
Гісторыя A380 нечым нагадвае лёс знакамітага звышгукавога англа-французскага «Канкорда».
Абодва самалёты вельмі палюбіліся заможным вандроўнікам і набылі, фактычна, культавы статус. «Канкорд» — за хуткасць, а A380 — за раскошу і непараўнальныя выгоды на борце. Аднак абедзве машыны не вытрымалі канкурэнцыі з больш эканамічнымі лайнерамі. Авіякампаніі выбіраюць мадэлі, якія патрабуюць меней паліва і, такім чынам, дазваляюць зменшыць выдаткі.
Чым адметны A380?
У першай класе можа пад'есці не горш, чым у дарагой рэстарацыі:
Фота: Emirates.com
Тут можна бавіць час у бары:
Ці скарыстацца магчымасцю праверыць каціроўкі акцыяў і пачытаць апошнія навіны на сайце «Нашай Нівы»:
А потым прыняць душ…
…і даць храпака ў невялікім асобным купэ:
Прыкладна так: