У Жлобіне зрабілі больш чым 9-метровага снегавіка. Яго фота з'явілася ў Instagram. Снегавік большы за дом, каля якога яго пабудавалі. Яго стваральнікі сцвярджаюць, што гэта «самы высокі снегавік, пабудаваны ўручную ў Беларусі».

На відэа, змешчаным на YouTube, можна пабачыць, як рабілі снегавіка-волата.

Раней у Расіі папулярны ютубер абвясціў конкурс з прызам у 100 тысяч расійскіх рублёў (каля 3 тысяч беларускіх) за самага вялікага снегавіка. Беларусы зрабілі 5,5-метровага з «Пагоняй» у Глушкавічах Лельчыцкага раёна) і 7-метровага ў Красным Маладзечанскага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0