Ілюстрацыйнае фота Юліі Міцкевіч
У пятніцу днём будзе ад нуля да +6.
У выходныя паўднёвыя вятры працягнуць пераносіць у краіну цёплае паветра. Уначы будзе ад мінус 3 да плюс +3, днём — +1-8. Па паўднёвым захадзе краіны яна дасягне +9—10.
«Такі тэмпературны фон больш чым на месяц апярэджвае кліматычную норму і адпавядае канцу сакавіка. Істотных ападкаў не прагназуецца», — адзначылі ў Белгідрамеце.
У пачатку наступнага тыдня ноччу пры праясненнях будзе падмарожваць. Уначы — 1-7 градусаў марозу, днём - ад мінус 3 да +3. Па паўднёвым захадзе днём +4-7
У аўторак, 19 лютага, днём будзе ад нуля да +7.