Жыхар Мінска збіраўся расплаціцца за тавары на касе, але раптам уцёк, прыхапіўшы пакет з прадуктамі, паведамляе сталічная міліцыя

Пакупнік прыйшоў на касу, а не спрабаваў адразу скрасці прадукты. Прычым сума была адносна невялікая — 27 рублёў.

Яго вылічылі і затрымалі дома. Гэта 56-гадовы жыхар сталіцы. Са слоў мужчыны, ён пабег, калі яму назвалі выніковую суму. Ён разлічваў, што патраціць менш, і не меў патрэбных грошай. Ён таксама адзначыў, што збіраўся заняць грошай у знаёмых і прынесці іх у краму на наступны дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0