14.02.2019 / 16:15

Аналітык: Большасць беларусаў радзей бываюць ва ўласных бацькоў, чым Лукашэнка — у Пуціна 16

Ізноў пачаліся доўгія закрытыя перамовы Лукашэнкі і Пуціна. На гэты раз аж трохдзённыя. Разам за апошнія паўтара месяца Лукашэнка правядзе ў Пуціна цэлых пяць (!) няпоўных дзён, два — у Маскве, тры — у Сочы. У мінулым годзе Лукашэнка бачыўся з Пуціным 13 разоў. Рызыкну выказаць здагадку, што большасць беларусаў радзей гасцююць ва уласных бацькоў, чым Лукашэнка — у Пуціна, — піша ў сябе ў фэйсбуку палітычны аналітык Андрэй Елісееў. 

— Прычым пасля двух ваяжоў і перамоваў сам-насам у канцы мінулага года Лукашэнка коратка «даў справаздачу» толькі перад асобнымі членамі ўрада. Пра парламент, які нібыта выбіраецца беларусамі, наогул ніхто не ўспамінае. Дый сам «парламент» нічога не пытаецца:) А дзяржСМІ ўжо 20 гадоў прывучаюць усіх да думкі, што гэта нармальна і так і павінна быць. Увогуле, поўная непадсправаздачнасць і палітычная дэградацыя, — крытыкуе Андрэй Елісееў.

55
вася чэсных / Адказаць
14.02.2019 / 16:43
Приехал бы Елисеев к нам в Минск. Собрались бы в каком уютном кафе, да пусть бы он нам свои "догадки" рискнул в лицо сказать. Тогда бы и узнал "как часто в беларусы к родителям ездят", какая у нас "политическая деградация". Типичное, "в чужом глазу соринку заметят, а у себя..."
26
Палівач / Адказаць
14.02.2019 / 16:53
Не вельмі зразумеў, каго папікнулі? Пуціна? Лукашэнку? А можа сапраўды беларусам трэба часцей наведваць бацькоў?
3
Карсынскi / Адказаць
14.02.2019 / 17:04
Столькi дзен на Палессi вяселе гулялi, няужо яны першымi "абмываюць "шлюб злiцця краiн? Ах, прап'е, точна прап'е. Рыгоравiч, Беларусь не пусцiць на парог!
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру