Кіраўніца Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) Германіі Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр заявіла, што падтрымлівае санкцыі супраць Расіі праз адсутнасць альтэрнатыўных інструментаў ціску.
«Цяпер многія скардзяцца на эканамічныя санкцыі ЕС. Але крытыкі не прапаноўваюць альтэрнатывы. Яны не лічаць, што варта мірыцца з парушэннямі Расіяй міжнароднага права, і нават не ўяўляюць пра іншыя санкцыі», — заявіла кіраўніца ХДС.
Па словах Крамп-Карэнбаўэр, паколькі сілавы варыянт дзеянняў выключаны, то санкцыі застаюцца адзіным прыдатным інструментам.