12 лютага каля дзвюх гадзін ночы з цэнтральнай раённай бальніцы Шклова праваахоўнікам паведамілі пра тое, што ў лякарню паступіў п'яны мужчына з тэрмічнымі апёкамі твару і кісцей рук.

Жыхар раёна 1996 года нараджэння растлумачыў, што гэтыя траўмы ён атрымаў падчас бяседы ад знаёмага 1965 году нараджэння.

Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас размовы з ужываннем спіртных напояў, у мужчын здарыўся канфлікт, падчас якога адзін з іх абліў кіпенем іншага. Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?