15.02.2019 / 08:40

Жюри объявило полный список премии «Дебют» 1

Журы прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча вызначыла поўны спіс намінантаў на прэмію.

Проза

Яўген Аснарэўскі. Трыкутнік Караля. — Мінск: Электронная кнiгарня

Кацярына Захарэвіч. Час Вогненнага Птушкалова. — Мінск: Кнігазбор

Яўген Зубовіч. Беларускі палкоўнік. — Мінск: Пазітыў-цэнтр

Алесь Кіркевіч. Самурай. — Мінск: Кнігазбор

Стэфан Корф. Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага: містычная аповесць у шасцідзесяці трох днях. — Мінск: Кнігазбор

Андрэй Сідарэйка. Вальс чырвоных гронак рабін. — Мінск: Колорград

Андрэй Сідарэйка. Жонка на гадзіну. — Мінск: Чатыры чвэрці

Дар’я Трайдэн. Крыштальная ноч. — Мінск: Кнігазбор

Станіслава Умец. Сэрца Сакры. — Мінск: Мастацкая літаратура

Паэзія

Алесь Замкоўскі. Наступны прыпынак. — Мінск: Кнігазбор

Галіна Сіўчанка. Зоў звычаю. — Мінск: Медысонт

Марта Мацкевіч. 21 грам: вершы. — Мінск: Медысонт

Стась Карпаў. Канцылярыі розных спраў. — Мінск: Медысонт

Пераклад

Юлія Алейчанка: Вецер у валасах (пераклады аўтараў: Мікаіл Мушфіг (Азербайджан), Сяргей Комаў (Казахстан), Мэн Хаажань (Кітай), Сюй Чжымо (Кітай), Майроніс (Літва), Андрэй Каровін (Расійская Федэрацыя), Саліх Гуртуеў (Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка), Лула Куні (Чачэнская Рэспубліка), Нізом Касім (Рэспубліка Таджыкістан), Леся Мудрак (Украіна), Сяргей Савін (Украіна). — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда»

Ліда Наліўка: Лэсь Бэлэй. Ліхія дзевяностыя. Любоў і нянавісць у Ужгарадзе (з украінскай). — Вільня: Логвінаў

Паўліна Вітушчанка: Рычардас Гавяліс. Віленскі покер (з літоўскай). — Вільня: Логвінаў

Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі: Павел Бераговіч, Леанід Галубовіч, Адам Глобус, Вера Жыбуль (Бурлак), Ганна Кісліцына, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.

Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк ад Фонду «Вяртанне» на суму, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ. 

Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам «Вяртанне» і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Зараслава Камінская, Ганна Комар, Юля Цімафеева, Таццяна Нядбай і інш.

1
Pauliuk / Ответить
15.02.2019 / 09:06
Яўген Зубовіч напісаў вартую кнігу! Посьпехаў Яўген!
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера