Пратэсты ў 2015 годзе, фота з Вікіпедыі
Захад можа арганізаваць наступны Майдан у Малдове. Такое меркаванне выказаў сакратар Рады бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў у інтэрв'ю «Камсамольскай праўдзе».
Паводле яго слоў, гэта магчыма ў выпадку перамогі сацыялістаў на парламенцкіх выбарах 24 лютага. «ЗША і краіны ЕС арганізуюць правых на стварэнне малдоўскага «майдану» ў Кішынёве і падштурхнуць іх да імпічменту прэзідэнта», — сказаў ён, дадаўшы, што Вашынгтон і Брусэль не хаваюць жадання прасунуць прыхільнікаў еўраатлантычнай арыентацыі ва ўрадзе і парламенце Малдовы.
Парламенцкія выбары ў Малдове намечаны на 24 лютага. Патрушаў распавёў, што па апытаннях лідзіруе партыя сацыялістаў прэзідэнта Ігара Дадона, і «гэта не задавальняе Захад, які падштурхоўвае грамадзян да расколу і канфліктаў» па адпрацаванай методыцы каляровых рэвалюцый.