Уладзімір Пуцін атрымаў лёгкую траўму падчас спарынгу з алімпійскімі чэмпіёнамі. Расійскі прэзідэнт наведаў спартыўны цэнтр «Поўдзень-спорт» і сустрэўся з прадстаўнікамі зборных каманд па боксе, дзюдо і вольнай барацьбе, паведамляе Еўраньюс.

Прыняўшы ўдзел у трэніроўцы дзюдаістаў, ён пашкодзіў палец правай рукі. Палец перавязалі, і Пуцін вярнуўся на татамі.

«Чым больш высакакласны спартсмен, тым больш гэты (партнёр), — сказаў ён журналістам пасля занятку. — Ён адчувае усё на кончыках пальцаў, што называецца. Не толькі адчувае, але і разумее, што адбываецца. І там, дзе трэба, і дапаможа, і падтрымае, і потым — з ім бяспечна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0