kremlin.ru

kremlin.ru

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у пятніцу могуць у Сочы пагуляць у хакей, заявіў Дзмітрый Пяскоў, піша РІА «Навіны».

У першай палове дня пройдзе сустрэча прэзідэнтаў Расіі і Беларусі з міністрамі дзвюх краін, якія курыруюць адукацыю, культуру і спорт: будуць абмеркаваны канкрэтныя прапановы па далейшым паглыбленні супрацоўніцтва ў гэтых важных галінах.

Мерапрыемства пройдзе на пляцоўцы адукацыйнага цэнтра «Сірыус» у Сочы. Кіраўнікі дзяржаў азнаёмяцца з генетычнай лабараторыі і сістэмай хакейнай аналітыкі, а таксама паглядзяць выставу юных мастакоў, скульптараў і ганчароў.

«Кантакты так ці інакш з Аляксандрам Рыгоравічам працягнуцца ў розных фарматах сёння. Мы нават не выключаем, што яны могуць прыняць рашэнне разам і ў хакей пагуляць ўжо ў другой палове дня … », - паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

Гэта будзе ўжо трэці дзень кантактаў прэзідэнтаў падчас цяперашняга рабочага візіту Лукашэнкі ў Сочы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0